А хто там ідзе?

1907

А хто там идзе, а хто там идзе?У вагромнистай такой грамадзе?— Беларусы.А што йны нясуць на худых плечах,На ў лапцях нагах, на ў крыви руках?— Сваю крыўду.А каму нясуць гэту крыўду ўсю,А куды нясуць на паказ сваю?— На свет цэлы.А хто гэта йих, не адзин мильйон,Крыўду несць наўчыў, разбудзиў йих сон?— Беда, гора.А чагож, чаго захацелась йим,Пагарджаным век, йим сляпым, глухим?— Людзьми звацца.

From “Жалейка” (The Reed-Pipe, 1908), via the Belarusian Wikisource transcription (period spelling).

Public domainThis poem is in the public domain. You may read it, copy it, recite it and publish it without asking anyone.