Сіманоўскі)
Translated from Polish by Іосіф Сіманоўскі
Байдары (Міцкевіч
Каня ўздымаю, як вецер, не шкадуючы шпораў,Лясы, далiны, горы здалеку, зглыбокуЛя ног маiх лынуць, гiнуць, як хвалi ў патоку,Хочу забiцца, упiцца гэтым вiрам прастораў.
Калi змораны конь, ужо сцiша свой нораў,Калi свет страцiць колер пад саванам змроку,Як у люстры разбiтым, у спаленным вокуЯшчэ Мары вiруюць гор, далiн, кругазору.
Спiць земля. Мне няма анi сна, нi спакою.Я кiдаюся ў мора насупраць прыбою,Надыходзячы вал сустракаю плячыма,Хаос ныне окружае, калыша бяздонне.Мiг, думка, як човен, вiрамi круцiмы.Раптам рапiць прытомнасць i ў няпамяццi гiне.