Півавараў)
Translated by Зяма Півавараў
Дэман (Пушкін
У дні, калі былі мне новыУсе уражанні быцця —Дзяўчыны позірк, шум дубровыІ ноччу спевы салаўя,Калі узнёсласьць і юнацтва,Свабода, слава і любоў,Калі натхнёнае мастацтваМаю ускалыхнулі кроў, —У хвілі шчасця і надзеіСамоту навявалі мне, —Тады тайма суровы генійПачаў прыходзіць да мяне.І з кожнай стрэчай нашай новайЯго усмешка у цішы,Калючыя глыбока словыБылі атрутай для душы,Невычарпальнаю хлуснёю.Заўсёды Бога спакушаў,Назваў цудоўнае маною,Заўжды натхненнем пагарджаў.Ня верыў ён любві, свабодзе:На свет з насмешкаю глядзеў —І не было таго ў прыродзе,Чаго б уславіць ён хацеў.