Прысвячэнне

Alexander Pushkin (1799–1837)

Translated by Алесь Дудар

Еўгеній Онегін

Не ў думцы горды свет забавіць,Уважлівасці дружбы рад,Хацеў бы я табе прадставіцьПасуючы табе заклад.Пасуючы душы прыветнайБагатай мараю святой,Паэзіяй жывой і светлайВысокай думкай, прастатой;Ды так і быць — рукою ветлайПрымі ты збор барвовых глаў,І сумных, і крыху дзівацкіх,Прастанародных і мастацкіх,Нямудры плён маіх забаў.Бяссонніц, лёгкіх парыванняў,Няспелых і завяўшых лет,Халодных розуму пазнанняўІ сэрца жаласных замет.