Суніца)

Alexander Pushkin (1799–1837)

Translated by Рыгор Суніца

Успамін (Пушкін

Як для смяротнага замоўкне тлумны дзень,І на нямым працягу вуліцНапоўпразрысты ляжа ночы цень,І сон людзей спрацованых атуліць,Тады ў цішы пацягнуцца ў мянеГадзіны цяжкіх мрый, турботаў:Ў бяздзеянні начным ярчэй гараць ва мнеЗмяі сардэчнае згрызоты;Рой мараў; у вуме, прыдушаным тугой,Чаўпецца важкіх думак скутак;І успамін маўчком перада мнойСвой доўгі развінае скрутак;І, з прыкрасцю чытаючы сваё жыццё,Я і трымчу, і праклінаю,І горка скарджуся, і слёзы лью руччом,Але радкоў маркотных не змываю.