Дубровіч)
Translated by Алесь Дубровіч
Ці я блуджу ўздоўж вуліц шумных (Пушкін
Ці я блуджу ўздоўж вуліц шумных,Ці ўходжу ў мнагалюдны храм,Й ў кругу юнацтва неразумнымАдны лятункі ўсцяж віхраць.
Кажу я: год за годам міне,І колькі б тут ні была нас,Прытулак знойдзем ў дамавіне —І чыйсьці хутка блізак час.
Гляджу на дуб у чыстым полі,Я мыслю: патрыярх лясоўПеражыве мой век бяздольны,Як перажыў ён век дзядоў.
Дзіцянё мілае люляю,Ужо я гавару — бывай!Табе я месца уступаю —Мне час сатлець, табе буяць.
Дзень кожны, кожную гадзінуПрывык я думкай аглядацьІ блізкай смерці гадавінуМіж іх стараюся ўгадаць.
І дзе мне смерць мой лёс накіне?Між хваль, ў дарозе ці ў баю?Ці мо ў суседняй далі сіняйЗлажу я галаву сваю?
І хоць каму прыйшла пагібель —Усюды роўна будзе тлець,Ды бліжай к роднай мне сялібеЯ б так хацеў спачынак мець.
І хай жа пры магільных сходахЎсё дыша радасцю, вясной,І раўнадушная прыродаЗзяе адвечнаю красой.