Апісанне папа, што едзе, і сабакі, што брэша

Dominik Rudnicki (1676–1739)

Паслухайце, малайцы, скажу вам уцеху,Што ад праўды, без жарту, без жаднага смеху.Ехаў тэж поп дарогаю,Спаткаў тэж ся з сабакаю:Сабака ліхаяНа папа брахаеІ брытанскім голасам, і як выжляняты,На час блеет, як каза, вішчэт, як шчанята.Папу страху набавіла,Мала носа не скусіла.Выстрашыла з хаты,Гдзе мял начаваці.Сталі ж людзі на папа грамадой крычаці:– А ты, попе, закажы сабакам брахаці.Вшак сабака для таго:Брэшэт ляда на каго –І на двараніна,І на земяніна.Брэшат і на караля, так то кажут людзе,Круль каролем, пан панам, пес сабакам будзе.А ты, бацька, не зважай,Куды едзеш, паязджай:Карона не спала,Шчо ана брахала.