Таўбін)

Heinrich Heine (1797–1856)

Translated by Юлі Таўбін

1649—1793—? (Гейнэ

Брытанцы — непачлівыя.ЗагэтымЯны пакончылі з дакучным этыкетам.Кароль іх Карл правёў прад смерцю ноч бяз снаЎ палацы Ўайтгол ля вакна.За вокнамі кпіў з караля народДы біў цвікі ў ягоны эшафот.

Няведалі французы этыкету.На месца кары ў простым экіпажыЯны даставілі Людовіка КапэтаІ ўчынілі з ім ня так, як кажаНам этыкет стары: павінна гольТрымацца з тым, каго завуць кароль.

Яшчэ цяжэй Марыі-Антуанэце давялося:Тая атрымала адны калёсы.Не капэлян, ня фрэйліна, — на эшафотЗ Антуанэтай ехаў санклюлот.Капэціха была даволі ганарлівайІ губку ніжнюю зьвяла ўсмешкай кплівай.

Французы ці брытанцы — дык яныАд роду нелагодныя. АдныЛагоднасць маюць немцы. ЗастануццаЯны лагоднымі і ўчасе рэволюцый.З яго вялікасцю, як можна,Зьвяртацьмуцца яны набожна.Запрэжана шасьцёркай гофкарэта,Ўся ў чорным. Коні крэпам прыадзеты.Пасьля на конях з траурнаю пугайГалосіць кучар, — так калісьці цугамАж да кальварыі нямецкага монарха падвязуцьІ галаву яму з пашанай адсякуць.