Таўбін)
Translated by Юлі Таўбін
Да політычнага поэта (Гейнэ
Ты так сьпяваеш, як Тыртэй, —Натхнёна, сьмела, ўзнята,Але абраў ты дрэнны часІ слухачоў ня надта.
Яны і слухаюць цябе,І хваляць болей нормы:Які шляхетны дум узьлёт!Што за майстэрства формы!
Яны й за шклянкаю вінаТабе «ура» праклічуцьІ нават сьпеў твой баявыЛагодна прамармычуць.
Але й нявольнік волі спеўПяе ў начы за трункам —Ён прыпраўляе смак пітва,Спрыяе працы шлунку.