Ракаўкі
Translated from French by Максім Багдановіч
У кожнай з ракавак, пакрасіўшых сабойПячэру слічную, дзе ты мяне кахала,Былі асобнасці свае і выгляд свой.
Адна, чырвоная, як быццам выяўлялаЎкрай распалённую каханнем сэрцаў кроў,Калі я аж палаў, а ты разгарачала.
Другая нагадаць цябе магла б ізноў,Ды толькі бледую, прыстаўшую, у мленні,Калі, каб скрыць вачэй пасмех, я хмуру броў.
Вось гэта удала ад шыі уражэнне, —Ружова-белая, кароткая яна, —А тая — вушанят прыгожых закругленне.
І сэрца хваляваць магла між іх адна.
<1911—1912>