Бядуля)
Translated by Змітрок Бядуля
Лілея (Шаўчэнка
«За што мяне, як расла я,Людзі не любілі?За што мяне, як вырасла,Змоладу забілі?За што яны цяпер мянеЎ палацах вітаюць,Царэўнаю называюць,Вачэй не спускаюцьЗ майго цвету? І не знаюць,Дзе мяне падзеці!Скажы ты мне, мой браціку,Каралёвы цвеце!»«Сястра мая, я не знаю»,—І цвет каралёвыПрыхіліўся галоўкаюЧырвона-ружовайДа белага паніклагаТварыка лілеі.І заплакала лілеяРасою-слязою…Заплакала і сказала:«Браце мой! З табоюМы даўно ўжо кахаемся,А я й не сказала,Як была я чалавекам,Як я гаварыла…Мая маці… Чаго яна,Яна сумавала,На мяне ўсё, на малую,Пільна паглядалаІ плакала. Я не знаю,Браце даражэнькі!Хто ўчыніў ёй ліха злое?Я была маленькай,Я ў гуляначкі гуляла,А яна ўсё вяла,Ды нашага злога панаКляла-пракліналаДый памерла. А пан мянеУзяў дагадаваці.Вырасла я пешчанаяУ белым палацы.Я не знала, што байстручка,Што яго дзяціна.Пан паехаў дзесь далёка,А мяне пакінуў.І праклялі яго людзі,І палац спалілі…А мяне, за што не знаю,Забіць — не забілі,Толькі доўгія мне косыАстрыглі, накрыліГалаву мне анучаюДый шчэ рагаталі.І нехрысці нячыстыяНа мяне плявалі.Дык вось столькі, мой браціку,Я цярпела здзекаў!Маладога, кароткагаЛюдзі дажыць векуНе далі мне. Я памерлаЗімою пад тынам,А вясною зацвіла яКраскай пры даліне —Краскай белай, як снег белай!Аж гай весяліла.Зімой людзі не пусціліЎ хату… божа мілы!А вясною светлым дзівамЯ ўсіх дзівіла.Уквятчаліся дзяўчатыІ пачалі зваціЛілеяю — снегацветам;І я красаваціСтала ў гаі, і ў цяпліцы,І ў белых палацах.Ты скажы мне, братку мілы,Каралёвы цвеце:Мне навошта бог прызначыўКраскай быць на свеце?Каб людзей я весяліла,Тых жа, што забіліМяне й матку? Міласэрны,Святы божа, мілы!.."І заплакала лілея.А цвет каралёвыПрыхіліўся галоўкаюЧырвона-ружовайДа белага паніклагаТварыка лілеі.