Бядуля)
Translated by Змітрок Бядуля
Маленькай Мар’яне (Шаўэнка
Расці, расці, мая птушка,Макавы мой цвеце,Развівайся, пакуль тваёНе разбіта сэрца.Пакуль людзі не дазналіЦіхае даліны.А дазнаюць — пагуляюць,Засушаць ды кінуць.Ані годы маладыя,Спавіты красою,Ні карыя ачаняты,Умытыя слязою,Тваё сэрца залатое,Добрае дзявоча —Не заступіць, не закрыеПрагныя іх вочы.Знойдуць злыя дый абкрадуць...I табе, убогай,Створаць пекла... ЗамучышсяI праклянеш бога.Не красуй жа, цвеце новы,Неразвіты цвеце!Завянь ціха, пакуль тваёНе разбіта сэрца.