Глебка)
Translated by Пятро Глебка
Маскалёва крыніца (Шаўчэнка
— Дальбог, не варта жыць на свеце!..—— Тапіся йдзі!—А жонка! дзеці?—— Дык вось-жа, бачыш, не брашы!А сядзь вазьмі ды напішыВось гэту быль жыцця... Дык можаІначай скажаце, нябожа.
— Пішы вось так: былоСяло,Ды каб не лезці на чужыну,Пішы—у нас на Украіне.А ў тым сяле ўдава жыла,А у яе дачка былаІ сын сямілетак.Добра, меўшы дзетак,у раскошы,—хваліш бога...А ўдаве убогайБог, відаць,—нічога,
Бо залілі за скуру сала,Траха не прапала;Думала тапіццаЦі йсці век маліцца,Але шкада маленькіх стала!Вядома, маці, што й казаць!Ды, можа, сніўся нават зяць,Бо ўжо Катруся падрастала...Ці-ж ёй у дзеўках звекаваць!Загінуць марна чорнабрывай?Не, не з таго яна куста!Такі-ж у тым сяле руплівы(Бо ўсюды сіраты лянівы)У наймах вырас сірата,Увесь у бацьку быў хлапчына!То сяк, то такПрыдбаў гаротнік грашанят,
Адзежу справіў, жупаніну,Ды нечакана, для патрэб,На тыя грошы сіраціныКупіў садочак і хаціну,Падзякаваў за соль, за хлебІ за навуку добрым людзям,Ды да дачкі ўдавы хлапецІ рушыў з ручнікамі.Не таргаваліся з сватамі(Як водзіцца паміж панамі),Не таргаваўся й пан-айцецУсім на дзіва і на цуда!За тры капы звянчаў у будзень...
Прасохлі вочы удавы.Вось гэтак, дружа мой, жыві,Дык весела й на свеце будзе.І будзе варта ў свеце жыць,Як будзеш мець каго любіць.Хоць кажуць так яшчэ, нябожа.Сябе любі, і бог паможа.А давядзецца паміраць?Млець над грашыма? Не, нябожа!Любоў—ад бога благадаць!Любі-ж, мой дружа, дзетак, жонку,Дзялі з убогімі скарбонку,Больш лёгка будзе й зарабляць.___________1. Спачынем трохі, пагаворым.Што, ярына йшчэ не ўзышла?2. Ды дзе там ярына была,У мяне на жыта не так скораЯшчэ ўзаруць. Вы-ж жьшецеДаўно ўжо, дзядзька, а не чулі,А можа чулі, й прамінулі—Журнал друкуюць...1. Це! це! це!2. Ды што вы думаеце, польскі,Ці гаспадар ўжо той маскоўскі,Ды дзе, лаві! журнал Рэву!Ці то... Ламод, купіў для ПашыУ Ромні я...
1. (цішком)Дык вось як нашы!Не чуў, на свеце як жыву.
2. У самым вось, у тым журналеМая Пашэта прачытала,Як немцы сеялі траву,А потым выжалі сярпамі!..Ўсё вершаванымі радкаміНапісана, не так як ў нас...І. Як-бы ты, браце, свінні пас...За слова выбачай.(нібы не чуе) Гэй, хлопча (ходзіць пасвіствае, апотым спявае)
Хлопча-малойчаЗ карымі вачамі,Нашто табе жонка —Камень за плячамі.Ды годзе ўжо табе спяваць.Што, можа хочаце канчаць?А я, прызнацца, думаў тое...А я дык думаю другое,Што вып’ем мы ды і заснем,А то да ладу не дайдзем;Сядай лепш ды пішы, нябожа,Ды кончым мы, як бог паможа.__________Пажаніліся нябогі.Дзівіліся людзі:Як-жа гэтыя сіротыЖыць на свеце будуць?Мінае год, мінуў другі,Дзіву зноў даюцца,Дзе ў тых сірат у бяздольныхСпажытку бяруцца?І ў каморы, і ў аборы,На таку й на ніве,І дзетачкі, як кветачкі.Самі чорнабрывыУ жупанах пахаджаюць,Старцоў заклікаюцьНа абеды, багацеі-ж —Самі не мінаюць.Не міналі сябелюбы,Ды ўсё шкадавалі,Што такім дабром сіротыСтарцоў частавалі!«Калі плеснее—прадалі-б:Гэта-ж у іх дзеці!..»Вось паслухай-жа, што робяцьЗайздрасці на свеце,І галодная пражэрнасць.Хадзілі, хадзіліПокуль ноччу, шкадуючы,Хаты не спалілі..Няхай-бы быў неспадзяваныЯкі магнат адукаваны,Было-б не шкода,—ці-ж не так?А то апошні той бяднякЛютуе гэтак. Цяжка, браце,Людзей на старасць распазнаці.А яшчэ горш ззамаладуГадзіну кахаці.Зачаруе змяіныміКарымі вачыма...Хай яго! Забыўся, дурань,Што смерць за плячыма._________Да сцябла ўсё пагарэла,І дзеці згарэлі.А суседзі ўсе навокалЗ радасці шалелі.Багацеі радасць мелі,Што дабра прыдбалі,А бедныя цешыліся,Што роўнымі сталі!Узяліся спагадаці,Жалю задаваці:«Шкода, шкода! Каб-жа знаці—Грош-бы трэба дбаці,Усё-б такі не так яно...Зрэшты, брат Максіме!(Бо яго Максімам звалі)Распрадай скаціну,Ды хадзі ка мне ў найміты,Што будзе, дык будзе.Будзем зноў чумакаваці,Покуль выйдзем ў людзі,А там зноўку...» ПадзякаваўМаксім за параду.«’Шчэ пабачу, як там будзе;Калі не дам ладу,Дык тады ўжо, пэўна ж, трэбаЎ наймы йсці нанова...Дзе вось толькі Кацярына,Чарнявыя бровы!..Яна мне давала радуІ цяпер парадзіць!..»Ды апошняя парадаНавекі завадзіць.Валы твае і каровыРазам паздыхалі,А Катруся з маскаляміДзесь павандравала!_____________Цяпер вось так пішы, нябожа.Максім падумаў, пажурыўся,А потым богу памаліўся,Прамовіў двойчы:—Божа! божа! —Дый больш нічога.Ад царыцыПрышоў указ—ілбы галіць.«Не даў удоўцы утапіцца,Не дам-жа й з торбаю хадзіць»,Сказаў Максім, і дом пакінуў,Удовінага, бачыш, сынаНарод у рэкруты здаваў.Такіх нямала цёмных спраўЦішком умее свет чыніці!А вас, пісьменных трэба-б біці,Каб не крычалі:—Ах! алах!Не варт, не варт на свеце жыці—Што цёмныя так не крычаць?
2Хіба-ж жывуць яны? і знаюць,Як вы сказалі, благадаць,Любоў...
1... Што? што? Недачуваю…
2Яны гібеюць і не дбаюць,Або, па-вашаму, растуць,Нібы капуста на гародзе.
1Вось так па-вашаму! Ну, годзе-ж!Няхай сабе і не жывуць...А ўсё-ж скажу такі: як хочаш,А вы ім жыць не даеце,Бо для сябе вы жывяце,Пісьменныя закрыўшы вочы.
2Як гэтак будзем мы пісаць,Дык і да вечара не скончым.Ну, дзе той занядбаны зяць?__________Удовін сын прышоў дадому,А зяць пайшоў у маскалі.І не шкада было нікому.Яшчэ й смяяліся былі!
Вось не ведаю, дальбог-жа,Ці яна бывала,Кацярына, у мацеры.Ці так і прапала?Была чутка, па УманіСтрыжаную гналіЗа крадзеж... Пасля навекіПахавалі хвалі.Ды ўсё гэта,—знаеш, людзіЎтопяць і задушаць!А ці можа гэта праўдаЯк на вярбе грушы.Пра яе я знаю толькі.Нават песню склалі.Я чуў тады—на досвіткахДзяўчаты спявалі:Шэлест, шэлест па дубіне,Хлопцы шапкі пагубілі;Толькі найміт не згубіў,Дачку ўдоўкі палюбіў...Саромная, няхай ёй ліха!Гады міналі ціха-ціха,Вось так пішы!—і за грахіБог ляхаў пакараў, ліхіх,Пужаў Пугач па-над УраламПііты ў одах выхваляліВайну й царыцу.—Толькі мыЦішком сядзелі, дзякуй богу.
Пасла вялікае зімыВярнуўся і Максім бязногі:У бітве, кажа, загубіў.Ды срэбны крыжык зарабіў!
Чаго ён прыплёўся? Ні хаты, ні ў хацеНяма ні сястры, ані брата ў яго.Чаго-ж ён прыбіўся? Хто-ж знае чаго!Ці чуў ты, што кажуць: лягчэй паміраціХоць на пажарышчы ў сваёй старане,Ніж дзесьці ў палацах! Ці чуў ты? Ды не...Эй, дзядзечка, будзем хутчэй-жа пісаці,Бо хочацца спаці як вам, так і мне.—___________Затужыў маскаль-калека:Дзе ён голаў схіліць?Сын удовін у салдатах,Удава ў магіле!Да каго-ж ён прытуліцца?Дзе перазімуе?Ужо восень, неўзабавеЗіма залютуе.Няма яму ў свеце долі:Паляцела ў поле!..Папрасіўся зімаваціДа дзяка у школу,Бо і пісьменнасці, дзякуй,Маскалі наўчылі,І касу меў, бо й маскаліЯк адзін насіліКосы сівыя тым часамЗ вітымі кудраміІ мукою пасыпалі,А нашто—не ўцяміць.Максім часам, як пісьменны,Дзяку памагаеІ на клірасе, бывала,І псалтыр чытае,І папу дары людскіяЗ шкалярамі носіць,А ў піліпаўку, гаротны,З торбай хлеба просіць!Дармо, ты знай сваё пішы,Ды толькі людзям не брашы!
Ад яго ніхто і словаНе пачуў благога!Наша доля і нядоля,—Кажа ён,—ад бога!Ані вохне, ні заплача,
Як малы хлапчына;І сабакі не кусаліМаскаля Максіма.А ў нядзелю, або ў свята,Нібы прыадзецца,На удовіну пустэчуГлянуць валачэцца.Сядзе сабе у садочку..Удаву згадаеІ за грэшную нябогуПсалтыр прачытае,Кацярыну за здароўеПамяне маўкліва,Вытра слёзы—ўсё ад бога—Ды ізноў шчаслівы.А ў пятроўку і спасаўкуНе спачыне ў школе,А з рыдлёўкай і лапатайКандыбае ў поле.Каля шляху, пры даліне—От-жа не ўгадаеш,Што калека вырабляе?—Крыніцу капае!Дый выкапаў. А налетаКрыніцу свянціліНа самага Макавея,І дуб пасадзіліНа прыкмету падарожным;А па тым па лецеМаскаля ўжо нежывогаЗнайшлі ў яры дзеціКаля самае крыніцы.Вышаў падзівіццаПерад смерцю, небарака,На сваю крыніцу.Грамадою пры далінеЯго пахавалі,І даліну, і крыніцуНа ўспамін назваліМаскалёваю. На Спаса,Або МакавеяІ дасюль ваду там свенцяць,І дуб зелянее.Хто йдзе, едзе—не мінаюцьЗялёнага дуба,У цянёк усе сядаюць,Ды ціха, ды люба,П’ючы ваду сцюдзёную,Згадваюць Максіма...
Так жывіце, недавукі,Жыць не апастыне.
Орская крэпасць1847