Глебка)

Taras Shevchenko (1814–1861)

Translated by Пятро Глебка

Цары (Шаўчэнка

Сястра старая Апалона!Калі б вы часам, хоць на час,Прыдыбалі б такі да нас,Ды, як бывала у дні оны,Узвысілі б свой божы гласДа оды пышна-баявое,Дый захадзіліся абоеЦароў, напрыклад, апяваць!Бо як папраўдзе вам сказаць,Дык вельмі ўжо і мне самомуАбрыдлі тыя мужыкі,Пакрыткі, панічы, панкі;Хацелася б сагнаць аскомуНа каранованых галовах,На тых памазанніках божых…Ды што ж? Не ўтну! А як паможаш,Пакажаш птахаў тых упрахСкубці і патрашыць, дык, можа,Й мы патрымаем у рукахПамазаннікаву чупрыну.Пакіньце ж свой святы Парнас,Прыдыбайце хоць на гадзінуДы хоць старэнькі божы гласУзвысьце, дзядзіна! Ды ладам,Ды добрым складам, хоць на час,Хоць на гадзіначку у насМы венцаносную грамадуПакажам спераду і ззадуСляпым людзям. У добры часДавай пачнём, мая парада!

У Ерусаліме не бачна нікога.Вароты замкнёны, як быццам чумаЎ Давідавым месце, захованым богам,Сядзіць на пляцы. Не, чумы — дык няма!А горшае ліха, благая часінаПакрыла Ізраіль: царова вайна!Князі царовы, і ўсе сілы,І юнакі, і ўвесь народ,Замкнуўшы ў горадзе ківот,Гурмой у поле паваліліІ там у бітвах сіраціліМаленькіх дзетачак сваіх.А ў месце маладыя ўдовы,Ў сваіх святліцах адмысловыхЗамкнуўшыся, дзяцей малыхКалышуць, плачучы. Прарока,Давіда, прагнага цара,Клянуць свайго гаспадара.А ён, узяўшыся у бокі,Па даху кедравых палатУ срэбнай рызе пахаджаеІ, нібы кот той, пазіраеНа сала, на зялёны садСуседа Гурыя. А ў садзе,У тым зялёным вертаградзе,Вірсавія купалася,Як у райскай плыні,Таго Гурыя сябрыня,Царова рабыня;Купалася сабе з богам,Грудзі свае мылаІ цара свайго святогаУ дурні пашыла.Сцямнела, і, цемрай кругом ахінёны,Сумуе ў дрымотнасці Ерусалім.У пышных палацах, нібыта шалёны,Давід пахаджае — о цар неўпынёны!І сам сабе кажа: «Я… Мы павялім!Я цар над божым над народам!І сам я — бог маёй зямлі!Я — ўсё!..» А трохі потымРабы вячэру падаліІ кубак добрага сікеру…І цар сказаў, каб на вячэру…Рабы рабыню прывялі,Такі ж Вірсавію. Няўрокам —Да божага цара-прарокаСама Вірсавія прыйшлаІ павячэрала, сікеруЗ прарокам выпіла й пайшлаКрыху спачыць пасля вячэрыЗ сваім царом. І Гурый спаў.Яму й не снілася, вядома,Што ціха дзеялася дома,Што з дому цар яго украўНе золата, не серабро,А лепшае яго дабро,Яго Вірсавію украў.А каб не ведаў ён аб шкодзе,Дык цар забіў яго, і годзе!А после цар пры ўсім народзеЗаплакаў трохі, абдурыўПсалмом старога Анафана…І зноў вясёлы, і зноў п’яныКаля рабыні захадзіў.Святыя так цары жывуць.А як жа простыя? Не знаю,І раю вам таго не знацьДы і ні ў кога не пытаць,Каб не зашкодзіла, бывае!..

Давід, святы прарок і цар,Не вельмі быў благачасцівы.Была дачка ў яго ФамарІ сын Амон. І нам не дзіва:Бываюць дзеці і ў святых,Ды не такія, як другіх,А іншыя… Амон шчаслівы,Прыгожы першы сын яго,Ляжыць, хварэючы чагось.Давід і стогне, і рыдае,Рве рызу, попел пасыпаеЗ бяды сабе на галаву:«Я без цябе не пажывуІ дня адзінага, мой сыне,Мой лепшы, дарагі хлапчына!Не ўбачу сонца і зару,Я без цябе памру, памру!»І, плачучы, ідзе да сына,Ажно трушком нібы бяжыць,А той, бугай сабе здаровы,Ў харомах сваіх кедровыхЛяжыць,— аж стогне, а ляжыць.Смяецца з дурня; аж галосіць,Аж плача, бедны, бацьку просіць,Каб да яго Фамар прыйшла.«Мой добры бацька і мой цару!Скажы сястры маёй Фамары,Каб коржыкаў мне напяклаДы каб сама і падала,Пакаштаваўшы іх, устануІ ачуняю я». Назаўтра ранаФамар спякла і падалаДля брата коржыкі. За рукіАмон бярэ яе, вядзеЎ пакоі цёмныя, кладзеСястру на ложак. Ломіць рукі,Сястра рыдае і, рвучыся,Крычыць да брата: «Схамяніся!Амоне, браце мой здрадлівы!Адзіны браце мой! Я… Я…Сястра адзіная твая!Дзе дзецца мне? Дзе грэх жахлівыІ сорам дзець? Цябе самогаІ бог, і людзі праклянуць!..»Не памагло-такі нічога!..Вось так царэвічы жывуць,Дурэючы на свеце.Любуйцеся, людскія дзеці.

І вось пражыў Давід на свецеУжо нямала год.Абнядужаў, пакрываліСтарога рызамі яго.А ўсё ж такі не награваліКата блудлівага свайго.Вось хлопцы і прымеркавалі(Натуру воўка добра зналі!)І, каб нагрэць яго, ўзяліНайлепшых за царыц красоюДзяўчат старому навялі —Хай грэюць кроўю маладоюСвайго цара. І прэч пайшлі,Замкнуўшы дзверы за сабою.Аблізаўся кот нядошлыІ распусціў сліны.Кіпцюры распасціраеДа Саманцяніны,Бо была сабе на ліхаЛепшая між імі,Між дзяўчат,— нібы лілеяПышная ў далінеПаміж кветак. Ды яна восьІ грэла сабоюЦара свайго, а дзяўчатыМіж сабой гуляліГоленькія. Як яна тамГрэла, я не знаю,Знаю толькі, што цар грэўсяІ… і не позна ю.

Па двары ціха пахаджаеСтары вясёлы Рагвалод,Дружына, юнакі, народУ золаце навокал ззяюць.У князя свята: выглядаеЗ Літвы ён князя-жаніхаУ сваты да дачкі Рагнеды.Перад багамі Лель і ЛадаАгонь Рагнеда развяла,Алеем пахкім палілаІ сыпала на вугаль ладан,Нібы валькірыі, навокалТанцуюць, цешацца дзяўчатыі прыпяваюць:«Гой, гоя, гоя!Новыя пакоіКветкамі ўбіраціДы гасцей чакаці!За Полацкам, як тая хмара,Чарнее пыл. Бягом ляцяцьХлапцы і сівыя баярыЗ Літвы вясельных сустракаць.Сама Рагнеда з РагвалодамПайшла з дзяўчатамі, з народам.Не з Літвы йдзе князь спадзяваны,Шчэ незнаёмы, ды чаканы,А там з Кіева турам-буйваламПа Рагнеду йдзе, ідзе вепрышчамВладзімір князь з кіяўлянамі.Прыйшлі, і горад абступіліКругом, і горад запалілі,Владзімір князь перад народамЗабіў старога Рагвалода,Паця народ, княжну пая.Адыдзе ў воласці свая —Адыдзе з шумам. І растлі ю,Рагнеду тую маладую,І пражане ю, і княжнаПа свеце блукае адна,Не зробіць з ворагам нічога.Дык вось наколькі ў іх святогаУ тых царах!

Бадай іх каты расціналіУсіх цароў, гадзюк людскіх!Дакука з імі, каб вы зналі!Як дурань ходзіш каля іх,Не знаеш, як і дзе ступіці!Дык што, парайце, мне рабіціЦяпер з паганымі? Скажы,Сястра старая Апалона!Наўчы, галубка! ПамажыПалазіць трохі каля трона!Каралечкі, як зараблю,Табе к Вялікадню куплю.Дык пададзімся ж у лакеіІ дбайна ў новенькай ліўрэіПачнем цароў сваіх любіць.Шкада і алавок тупіць,Бо дзе няма святое волі,Не будзе там дабра ніколі.Навошта ж нам сябе дурыць?Хадзем у селішчы, там людзі,А там, дзе людзі,— добра будзе;Там будзем жыць, людзей любіць,Святога госпада хваліць!