Сны

Тодар Кляшторны (1903–1937)

Палі загаманілі (1930)

ПОЭМА

У нашу эпоху ня месца гульні…Кіруем уперад надзейна…

У нашу эпоху ня месца гульні…Кіруем уперад надзейна…У нашы вялікія, слаўныя дні —Упартыя людзі, рашучыя дзеі.

Між дзённае працы ня любім прыкрас, —А ўночы, калі засынаем,Мы сэрцам прымаем сягоньняшні „ТАСС“Мы радыё-хвалі чытаем.

Я так-жа спрасоньня пачаў гаварыць,Часамі ўзьнімаючы вэрлах…Штодзённыя дзеі да раньняй зарыІграюць на стружаных нэрвах.

Мне сьніцца надзейная воля брыгад,Комбайны і трактары сьняцца…Я трызьню скрозь морак, нібыта вар‘ят,Аж сорамна неяк прызнацца.

Хаця я ад вёскі далёка даўно, —Яна-ж паўстае, як жывая…І вера, і побыт, і межы дзядоўАпошнія дні дажываюць.

Жывое імкнецца па-новаму жыць,Дзе рухнулі вежы старыя,Дзе колісь на кожнай сялянскай мяжыПаставіў аўтограф Сталыпін.

Яго вартаваў там учорашні раб,Стаіўшы у сэрцы праклёны…І гэты сталыпінскі рошчарк пяраТрымаў пад загадам мільёны.

А сёньня да новай, да творчай вясныВяслуюць мільённыя вёслы…Нязломны, магутны, як сьвет, рулявыКіруе Кастрычнікам вёскі.

І тое, што колісь жаданьнем было, —Сягоньня, як сонца, рэальна…Сьцірае адвечную плесьню балотМагутная песьня комбайнаў.

Таму вось штодня правяраем сябеІ дома і ў творчых майстэрнях…За кожны учынак, за кожны прабелАдказнасьць нясем перад эрай.

Таму вось ня любім ніякіх прыкрас,І нават, калі засынаем,Мы сэрцам прымаем сягоньняшні „ТАСС,“ —Мы радыё хвалі чытаем.

У нашу эпоху ня месца гульні…Кіруем уперад надзейна…У нашы вялікія, слаўныя дні —Упартыя людзі, рашучыя дзеі.

I

Зоранька ясная,Ветлая,Пачакай за вокнамі шалясьцець!Нэрвы працай струджаны…Зморанасьць!..Сон няйдзе…

У люстры хістаецца месяц,А зоры прыстылі да шкла…Мне сьняцца вясковыя даліІ шумныя сходы сялян.

Сьпяваюць чацьвертыя пеўні,Ды вёска чамусьці ня сьпіць…Пад сіняй заслонай махоркіХаваюць учорашні дзень.

Хаваюць там даўнія межы,Хаваюць царкву і званы…Хаваюць там дзедаўскі побытІ кола зганьбованых дзей.

II

Даўніх межІ даўніх тэмпаў больш няма!Гром падзей душу ускалыхнуў…Адбудуем„Волат-сельгасмаш“У Растове,У Растове-на-Дану.Гэй дружней!..Мацней ударым там і тут!Адбудуем!АбсталюемНа Украйне „Трактарбуд“.Шле нам трактары Масква і Ленінград.Не адстане такжа Сталінград.Каб жыцьцё інакш перарабіць —Дасьць комбайны нам Новасібірск.Каб сваёй магутнасьцю зарэць,Каб краіну вольтамі сагрэць, —Дык шпарчэй уперадТам і тут!..Адбудуем слаўны Асінбуд.Хай бягуць у далечы дарогМіліёны сіл па правадох.Даўніх меж,Я даўніх тэмпаў больш няма!..Гром падзей душу ускалыхнуў!..Адбудуем„Волат-сельгасмаш“У Растове,У Растове-на-Дану.

III

Так плыве за гадзінай гадзіна…Сьняцца дзеі жыцьця бяз прыкрас…Гэты сон дзесь губляецца, гіне, —Пачынаецца новы сэанс.

Засьпявалі у полі дзяўчаты…У бязьмежжы іх сьпеў заміраў,Дзе туліўся туман сіняватыПад зарою вясны загараць.

Гэта песьня машыннага рытму,Гэта дзень нашу моц вылічаў…Гэта сьпеў без паганскага мітуІ трагічных трывог палачан.

Так выразна ад кожнае гаммыВеяў творчы парыў маладых…Адчуваўся запал нястрыманыІ магутны, ак сталь, колектыў.

IV(СЬПЕВЫ ДЗЯЎЧАТ)

Блудзіць месяц над гаямі,А гаі паснулі…Трактарысту васількаміВышыю кашулю.Для Іларавай кашуліНават мяты пашкадую.

На твае, Ілары, плечыЯ мяшок адзену…Крапівою,Ды пякучай,Вышыю каўнерык.

Каб рахманы быў надзіва,Каб ня вешаў галавы, —У падол нашыю дзідаў,Дзеразы у рукавы.

Ходзяць зоры над гаямі,А гаі паснулі…Трактарысту васількаміВышыю кашулю.

V

Каля ветлых кляновых прысадРаптам сьціхлі прыпеўкі дзяўчат.

На вазёрах кавур зарыдаў…Хтосьці скрыпку мне моўчкі падаў…

І маўляла мне скрыпка тады:— Вось прыпомні былыя гады,Калі быў у пажары сусьвет,Калі жыў твой калішні сусед,І напэўна пазнаеш мяне?

— Быў ён слаўны музыка, якіхБольш ня знойдзеш між вёсак глухіх.

— Я кранала, як ружу агонь,І душу і пачуцьці яго.

— Ды пакінуў музыка мяне, —Многа часу была на сьцяне…

— Грамадзянін музыку сказаў:— Вось вінтоўка, ідзі партызань!

— Чым вялікі Кастрычнік аддаць,Лепш магілу у полі прыдбаць.

— Эх, музыка!.. Ня знойдзеш такіх,Ды сканаў ад бандыцкай рукі.

— З тых часоў між імшараў глухіхЯ іграю хаўтуры,

Для іх,Для паноў,І для катаў былых.

— Я іду ў гарады і паліРэволюцыяй сьвет запаліць.— Хай адчуе працоўных душа,Што мацнее компартыі штаб…

— Нездарма між лафэтаў гарматФашыстоўскі шалее урад.

VI

…Колёны жандараў……Колёны салдат……Вуліца апусьцела……Шыбеніцы……Вясёлы кат……Уздрыгвае нейчае цела……Трывожная ноч……Сьвісткі……Шумяць і жывуць рэстораны……Замоўклі гудкі…Ня клічуць гудкі……Чорная здань на экране……Істэрыка……Рогат……Шум……Звонкі сьвіст гільотыны……Катуюць цела,Крыжуюць душуПа новаму стылю…Ды ярка працоўных паходні гараць…На вуліцах барыкады…Рашучая бойка…І будзе скончана граФашыстоўскага ўраду.

VII

Цішэй ад змрочнасьці,ЦішэйАд вокамгненнае маркоты,Нібыта ў шыбы стукаў Швейк,Згубіўшы маршавую роту.

ШВЕЙК:

— Так што, дазвольце далажыць,Ніхто пусьціць ня хоча ў хату…О то-ж становішча, скажы,Нібыта з нашым фэльдкуратам,

Любіў ён колісьці мяне,Хоць і прайграў пасьля другому,І вось прапіўшы ўсё, што меў,Ён папрасіў аванс пад бога.

А хто пад бога дасьць аванс?Усім апрыкрыў гандаль гэты…Гандлююць ім па гэты часУладары старога сьвету.

У „Поўнай чашы“ ёсьць усё,Там многа рознага народу…Напіўся наш вайсковы ксёндз,Ды перад самым новым годам.

Пасьля, як цень, пайшоў блудзіць.У шыбы стукаць несьвядома…Ніхто у хату ня пусьціў —Пакуль ня трапіў да знаёмых.

Назаўтра бачыць:Што за чорт!?.І не чакаў такой прыгоды:Глядзіць са сьценкі новы год,А ён-жа лёг у старым годзе.

Цяпер і я вось так зблудзіў,Згубіўшы прыстані былыя…Так што, дазвольце заявіць, —Не пазнаю зусім Расіі!

Іду, ня ведаю і самКуды ісьці… Нібыта злодзей…Мне ўсё здаецца, што праспаўЯ дзесьці цэлае стагодзьдзе.

Дзе ад зары і да зарыСпрадвеку турмы муравалі,Там вялічэзныя муры,Муры індустрыі паўсталі.

Дзе вокны хатак урасьліУ межы цемры і праклёнаў, —Па тэй сталыпінскай РусіПраходзяць трактараў колёны.

У тэй пакінутай царквеТугу вякоў замкнулі, марыць?А дзе-ж колега мой цяперАгульна-рускага маштабу?

Яго даўным ужо даўно,Напэўна, буры пахавалі…А вось калішніх БалуноўЯ напаткаў і тут ня мала.

Нібы асьвістаны лясун,Адзеўшы Юдаўскую сьвітку,За кожнай вёскаю БалунСхаваў халодную „бандытку“.

На ім адыграная граЗгубіла хворыя дакоры…Ён сам, як рошчарак пяраБылой сталыпінскай рэформы.

Цішэй ад змрочнасьці,Цішэй,Чым нават цені пералесіць,Пайшоў нячутна бравы Швейк,Ды затрымцеў халодны месяц.

Гусьцелі моракі палёў…І што за ліха?!.. Гэткім часамБалун звар‘ёвана панёсАгонь і порах да колгасу.

— Трымайце злодзея!..… Хутчэй....................… Балун!.. Злачынца… Стой на месцы!..… Трымай!.. Трымай!..… Не уцячэ!..… Хутчэй!.. Хутчэй!..… Пабег да весьніц!

— Які Балун?!......Які пажар?!.......Ачніся!.. Годзе хвалявацца!..Прабіла восем… і параНа працу, мабыць, сабірацца?

У нашу эпоху ня месца гульні…Кіруем уперад надзейна…У нашы вялікія слаўныя дні —Упартыя людзі, рашучыя дзеі.

Як шчасьце, сьпяшым спатыкаць новы дзеньЗа працай у творчых майстэрнях…Вялікае кола сусьветных падзейДае нам натхненьне і веру.

Затое на даўняй мяжы не стаім…Няма у нас тэмпаў павольных…Мы дбаем аб кожным рыштунку сваімУ гмаху вялікай будоўлі.

Жывое імкнецца па-новаму жыць,Дзе рухнулі вежы старыя,Дзе колісь на кожнай сялянскай мяжыПаставіў аўтограф Сталыпін.

Мы з боем наўчыліся крэпасьці браць.Таму вось ня дзіва, ня цуда,Што казачным тэмпам у рытмах жыцьцяРастуць карпусы трактарбудаў.

У нашу эпоху ня месца гульні…Кіруем уперад упарта…У нашы вялікія слаўныя дніНя сойдзем з грамадзкае варты.

Між дзённае працы ня любім прыкрас,А ўночы, калі засыпаем, —Мы сэрцам прымаем сягонешні „ТАСС“,Мы радыё-хвалі чытаем.