Незвычайная прыгода, што адбылася з Уладзімірам Маякоўскім улетку на дачы

Уладзімір Маякоўскі (1893–1930)

Translated by Міхась Багун

Ў 140 сонцзаход палаў,ляцела ў ліпеньлета,гарачыня плыла,пякла —было на дачы гэта.УзгоракПушкіна крывіўАкулавай гарою,а ніз гары —ён вёскай быў,лушчыўсястрэх карою.Туды,за сельбішча якраз,у ямінку, напэўна,спаўзала сонцакожны разпавольна, але пэўна.А заўтрасвет святлом злівацьізноўяно ўставала.І з дня на дзеньмяне злавацьстрашэнна гэта стала.І раз,угневаны такі, —аж зблякла ўсёў прыродзе, —Я люта крыкнуў сонцу:«Кінь!Па пеклахшвэндаць годзе!»Я крыкнуў сонцу:«Дармаед!Ляжышміж хмар кудлатых!А тут —ні зім табе,ні лет —сядзі, малюй плакаты!»Я крыкнуў сонцу:«Слухай, лоб,ад променяў чубаты,чым так ляжаць —няхай зайшло б,напіліся б гарбаты!»Што нарабіў я!Я прапаў!Сышоўшы ў момантдоле,шагае сонцапаміж траўпраменнямі па полі.Хачу не паказацьспалох —і адступаю задам,а сонцаў садужо ўвайшло,ужо праходзіць садам.У вокны,ў дзверы —скрозь паўзло,плылогарачай масай,уплыўшы ж,дух перавялоі мнесказала басам:«Я ўпершынюназад агніпагнала ад стварэння.Ты зваў?Гарбату мне гані,гані, паэт, варэнне!»На вочыслёз нагнаў мне жар,ледзь-ледзьне асляпіла,але я ўсё ж —на самавар:«Ну, што ж,сядай, свяціла!»Чорт падаткнуў мянеужонагрубіяніць крыху.Я сеўна лаўкі беражок:«Хаця бне выйшла ліха!»Але ад сонцаўсё плыведзівосная яснота,і я ўжо з ім —як чалавек,хоць скрозь і злітыпотам.Пра справыгутарку вяду,кажу —заела Роста, —а сонца:«Добра,не бядуй,глядзі на рэчы проста!А мне,ты думаеш,свяціць,дык гэта лёгка дужа?А вось ідзеш —ўзялося йсці,ідзеш, — і свеціш, дружа».Сядзелі такда цемнаты —ранейшайночнай раты.Які ўжо змрок?Мы з імна «ты»,зусім за панібрата.Прыязнасцьўсё расце мая,б'ю па плячы яго я.А сонца мне:«Вось ты ды я —мы удваіх з табою!Ўзляцім арлом, паэт!Спяёму светаў шэрым брудзе.Я буду сонца ліць сваё,сваё ты ў вершах будзеш!»Халодных ценяўзнікнуў лес,турма начэйпрапала.Святла і вершаўкуламесблішчы у што папала!Прыстала сонца.Хоча сонпрывесці ночка-сонніца.Ўзыходжуяна ўвесь разгон —і дзень ізноў трызвоніцца.Свяціць заўсёдысонцам слоўда дзён апошніх донца,свяціць —хоць што б тамні было!Вось лозунг мой —і сонца!