Хвіліны Іскупленьня

Сяргей Сарока (1902–1941)

Штось вокаль сягоньня авеяна страхам,Штось бурна і жудасна дыша паветра,Штось сонца дрыгочыць нябачаным жахамЗблукаліся хмары, хоць ціха бязьветра,Штось птушкі суціхлі мо ў нейкай трывозе,Штось зьверы дзікія схавалісь ў бярлозе…

Штось будзе страшное! ўсё нема прарочыць —Хоць поўдзень йўчэ самы, дванаццаць гадзінаў,Ўсё дзіна сьціхае, гавора аб ночы,Чакаецца ўсюдых страшная часіна…Штось будзе, надходзіць! Малівты… трывога…Страшное чаканьне — бьець з твараў жывога…

Штось сяньня Гальгофа так поўна народам,Штось плач з туль нясецца пад рогаты сьмеху,І воі ідуць там бязконцым чародам —Хто сяньня расьпнецца? што гэткі суцеху!Напэўна спаткае тут кара зладзея,Што сьвет цэл‘ тыраніў разбойніцкай дзеяй!?

Вось трэцяй гадзіны хвіліна мінулаІ сталася дзіва! Здрыгнулась зямелька,Схавалася сонца, шык енкнула гулам,Грымоты пярунаў з малаеак прамелькамРазселкі сьвятні, завесы парваліІ бурна на моры разгойкалі хвалі.

І сталася дзіва—прырода сказалаСтыхійным пратэстам каго засудзілі,Каго крыж Галгофы расьпяў людзкім шалам!А Цела Сьвятое сьхінуўшысь ў бязсільліАдвечнага грэху праклён іскуплялаІ падшаму сьвету Дзень Новы казала…