Суніца)
Traducido del polaco por Рыгор Суніца
Блыха і равін (Міцкевіч
Равін раз у Талмудзе зарыўся па вушы,Цярпеў, як блыха джгала, ды гнеў яго уз’юшыў.Прысачыў, злавіў яе. Стогне ў пальцах сцятых,Круціцца, выцягвае пыску, нажаняты:— Даруй, рэбе, мудраму не варта гнявіцца.О, святы сын Леві, не дай крыві праліцца!— Кроў за кроў, — пярэчыць ён, — Вельзевула плоддзе,Тлушч, як філістымлянка, нажыўшае ў шкодзе!Мурашкі запас маюць, рой пчол працавітыхЗносяць мёд і воск сабе, а шэршань напітак.Ты ж адна сярод людзей смактачом дыбаеш,З п’яніц тым шкаднейшая, што чужога дбаеш...Змоўк, і як палонную павалок к расправе,Блыха нема піскнула: «А чым жыве равін?»