Медны коннік

Alexander Pushkin (1799–1837)

Traducido del ruso por Янка Купала

На беразе пустынных водСтаяў ён, буйных дум палётЛунаў у даль. Прад ім шырокаПлыла рака, па ёй — сярод —Плыў бедны човен адзінока.Па мшыстых, топкіх берагахЧарнелі хаты ў хмызняках,Прытул убогага чухонца;І лес, які не знаў ў вяках,10 Туманам схованага сонца,Вакол шумеў.І думаў ён:Адсюль гразіць мы будзем шведу,Тут стане горад з бегам дзёнНазло пышліваму суседу.Прыродай суджана даўноЎ Еўропу высеч тут акно,Нагою цвёрдай стаць пры моры.Сюды праз новыя шляхі20 Ўсе ў госці прыплывуць сцягі,І забалюем на прасторы.

І горад после сотні год,Краін паўночных цуд і дзіва,З гушчынь лясоў, з дрыгвы балотУзнёсся пышна, гардаліва.Дзе ўперад фінскі рыбалоў,Няшчасны пасынак прыроды,Адзін ля нізкіх берагоўКідаў ў нязведаныя воды

30 Стары свой невад, там цяперПа берагах на ўвесь бязмерПаўсталі ўместа ўбогіх хатаўПалацы, вежы; карабліГурбой з усіх канцоў зямліПлывуць да прыстаняў багатых.Граніт адзеў бакі Нявы;Масты навіслі над вадамі,Цёмна-зялёнымі садаміЗазелянелі астравы.40 І прад малодшаю сталіцайСтарая змеркнула Масква,Як перад новаю царыцайПарфіраносная ўдава.

Люблю цябе, Пятра тварэнне,Люблю твой строгі, стройны від,Нявы дзяржаўнае цячэнне,Берагавы яе граніт,Узор тваіх чыгунных кратаў,Начэй задумлівых тваіх50 Празрысты змрок, бліск цемнаваты,Калі ў пакоі сярод кнігПішу, чытаю без лампады,Гляджу на сонныя грамадыПустынных вуліц, як блішчыцьАдміралцейскі ў высях шпіц,Як не пускаючы начнуюНадоўга цьму на небе жыцьАдна зара спяшыць другуюУ час кароткі замяніць.60 Люблю зімы тваёй суровайСнягі, марозы, даляў глуш,Бег санкаў ўздоўж Нявы лядовай,Дзявочы твары ярчэй руж.І блеск, і шум, і гоман балаў,А ў вечар халастой гульніШыпенне пеністых бакалаўІ пуншу сінія агні.Люблю рухавасць ваяўнічуПацешных Марсавых палёў,70 Пяхотных войскаў і канёўТак аднастайнае вялічча,Ў іх зыбкім маршавым страіШматкі сцягоў, сцягоў пабедных,

Зіянне шапак гэтых медных,Наскрозь прабітых у баі.Люблю, ваенная сталіца,Тваёй цвярдыні дым і гром,Калі паўночная царыцаПадорыць сына ў царскі дом,80 Ці перамогу над царомЧужым святкуе зноў Расія,Ці свой Нява, зламаўшы лёд,Нясе яго да морскіх водІ дні ўсхваляе веснавыя.

Красуй, Пятровы горад, стой,А непахісна, як Расія.Хай супакоіцца з табойІ пакароная стыхія;Варожасць, даўні палон свой90 Хай хвалі фінскія забудуцьІ марнай злобаю не будуцьТрывожыць вечны сон Пятра!

Была жахлівая пара...Жыве аб ёй успамінанне...А ёй, сябры мае, для васПачну сваё апавяданне.Журботны будзе мой расказ.

Над спахмурнелым ПетраградамСтаяла восень лістападам.100 Бурліва хвалямі б’ючыЎ краі сваіх гранітаў стройных,Нява стагнала, бы ўначыЎ пасцелі хворы неспакойна.Было ўжо позна, змрок наплыў,Сярдзіта ў шыбы дождж бубніў,І вецер дзьмуў, і выў з жальбою.З гасцей у гэты час дамоўЯўгеній малады прыйшоў...Мы будзем нашага героя110 Зваць гэтым іменем. ЯноГучыць прыемна; з ім даўноМаё здружылася пісанне.

Не трэба нам яго празвання,Хоць быў час, і калісь, здаўнаЯно, быць можа, і грымела,І пад пяром КарамзінаЎ паданнях родных прагучэла.Цяпер жа свецкай чарадойЯно забыта. Наш герой120 Жыве ў Каломне, недзе служыць,Дзічыцца знатных і не тужыцьНі па сканаўшых сваяках,Ні па даўно забытых днях.

І вось, вярнуўшыся, ЯўгенійАбтрос шынель, раздзеўся, лёг,Заснуць жа доўга ён не могУ бегу розных летуценняў.А думаў ў час бяссонны той,Што бедны ён і што цяжкой130 Ён працай мусіў здабывацьПашану, незалежны лёс,Што мог бы Бог яму дадаціІ грошы, й розуму. Бо ёсцьТакія летуны-шчасліўцы,Слабыя розумам, ляніўцы,Якім ідзе жыццё злягка.Што служыць два ўсяго ён годы;Ён думаў так жа, што пагодаНе заціхала; што рака140 Ўсё прыбывала; што, казалі,З Нявы масты ўжо чуць не зняліІ што з Парашай будзе ёнРазлучаны на пару дзён.Так марыў ён. Было маркотнаЯму той ночы, й ён жадаў,Каб вецер выў не так нудотна,І дождж каб у акно сцябаўНе так сярдзіта...Сонна вочы150 Нарэшце сплюшчыў ён свае...І вось мінае змора ночы,І ўжо дзень бледны настае...Жахлівы дзень!Ўсю ноч НяваДа мора рвалася проць буры,Не змогшы моцы іх панурай...

І боль спрачацца не змагла...На раніцу над берагаміЯе стаяў гурмой народ,160 Каб любавацца і гарамі,І пенай азвярэлых вод.Але моц ветраў ад заліваСпыняла хваль напор Нявы,Назад ішла ў гняву, бурліва,І затапляла астравы,Пагода йшчэ больш вар’яцела,Нява ўздувалася, равелаЎ аковах берагоў сваіх,І раптам, азвярэўшы, ўміг170 На горад рынула. Прад ёюУсё пабегла. Ўсё, як стой,Было пустым, вада ракойПайшла ў падземныя падвалы,Да кратаў хлынулі каналы,І ўсплыў Пятропаль, як трытон,Ў ваду залез па пояс ён...Аблога! наступ! Хвалі-змеіУ вокны лезуць, як зладзеі.З разгону ў шыбы б’юць чаўны.180 Латкі шквал гоніць вадзяны,Абломкі хат, страха, бярвенне,Тавар купцоў, хлам сутарэнняў.Манаткі бледнай беднаты.Паводкай змытыя масты,З магіл размытых дамавіныПлывуць па вуліцах!НародГнеў Божы бача й шчасця звод.Во! гіне ўсё: харчы, хаціна!190 Дзе будзе ўзяць?Ў той грозны годНябожчык цар яшчэ РасіяйСа славай правіў. На балконМаркотны, смутны выйшаў ёнІ мовіў: «З Боскаю стыхіяйЦарам не саўладаць». Ён сеўІ ў думах сумнымі вачаміНа гора цяжкае глядзеў.Стаялі плошчы азярамі,200 Шырокімі ў іх ручаяміСплывалі вуліцы. Палац

Здаваўся выспай адзінокай.Цар мовіў - з пляцу і на пляц,Па блізкіх вуліцах, далёкіхУ страшны пуць, між бурных водЯго памкнулі генералыЗбаўляць і страхам абуялыІ дома, што тануў народ.Тады на плошчы той Пятровай,210 Дзе на рагу дом вырас новы,Дзе па-над ганкам угарыЗ паднятай лапай, як жывыя,Стаяць два львы старожавыяВярхом на мармурным звярыБез шапкі, згорблен, бы стары,Сядзеў нязрушна, страшна бледныЯўгеній. Ён баяўся, бедны,Не за сябе. Ён ані дбаў,Як падымаўся хцівы вал220 І падмываў яму падэшвы,Як дождж, яму у твар хвастаў,Як вецер выў, бы ашалеўшы,З яго і шапку ў міг сарваў.Яго зрок роспачы, з пакорайНакіраваны ў пункт адзін,Быў нерухомы. Быццам горыЗ глухіх раз'юшаных глыбінТам злосныя ўставалі хвалі,Там выла бура, там гулялі230 Абломкі... Божа, Божа! там -Ягоным бачыцца вачамКаля затокі ўсхваляванайВярба і плот немаляваны,Дамок старэнькі: там яны,Ўдава й дачка, яго Параша,Яго каханне... Ці мо сныЁн гэта сціць? Ці мо ўсё нашаЖыццё нішто, сон нібы той,Насмешка неба над зямлёй?

240 І ён, як бы зачараваны,Бы да мармуру прыкаваны,Сысці не можа. НавакругВада, вада, хваль жудкі рух!І звернуты к яму спіноюУ непарушнай вышыні,

Над узбунтованай Нявою,Стаіць з працягнутай рукоюКумір на бронзавым кані.

І вось насычана знішчэннем,250 Прыстаўшы з жудкага жніва,Назад папхнулася Нява,Са свайго рада абурэння,Кідаючы са зневажэннемСваю пажыву. Злодзей такЗ вірутнай хеўрай забіякЎ сяло ўварвецца, - гвалт, пагрозы:Рабуе, крыша; енкі, слёзы,Трывога, крык дзяцей, бацькоў!..І згорблены нарабаваным,260 Пагоні баючыся, спраўнаСпяшаць разбойнікі дамоў,Губляючы ў бягу здабытак.

Вада збыла, і брук размытыАдкрыўся, і Яўгеній мойСпяшыць хутчэй з надзеяй скрытай,Змагаючы сум, страх глухі,Да чуць прыціхшае ракі.Але ў сваім пабедным шалеЯшчэ кіпелі злосна хвалі,270 Як бы пад імі тлеў агонь,Яшчэ іх пена пакрывала,І цяжка йшчэ Нява ўздыхала,Як з бітвы прыскакаўшы конь.Глядзіць Яўгеній: бачыць лодку;Бяжыць туды, як на знаходку;Ён перавозніка заве -І перавознік бесклапотныЯго за грыўню тут ахвотнаПраз хвалі страшныя вязе.280 І доўга з хвалямі грудзяміЗмагаўся вопытны грабец,І патануць між іх радаміШтохвіля з дзёрзкімі плаўцаміГатоў быў човен - наканецДасяг ён берага.

НяшчасныЗнаёмай вуліцай бяжыцьУ кут знаёмы. Стаў. Глядзіць,Пазнаць не можа. Выгляд страшны!290 Усё ў руінах, што было;Што скінута, а што сплыло;Тырчацца домікі крывыя,Альбо зусім ляжаць, а тыяСапхнуты хвалямі, прытым,Як бы на полі баявым,Навокал мерцвякі. ЯўгенійВіхром, не помнячы сябе,Зняможаны ўвесь ад мучэнняў,Бяжыць туды, дзе яго жджэ300 З няведамаю доля весцю,Як з запячатаным пісьмом.І вось бяжыць ён па прадмесці,І вось затока, блізка дом...Што ж гэта?..Ён астанавіўся.Пайшоў, вярнуўся, супыніўся,Глядзіць... ідзе... яшчэ глядзіць.Вось месца, дзе іх дом стаіць;Вярба вось, тут былі вароты,310 Відаць, знясло іх. А дзе ж дом?І поўны хмурнае турботы,Ўсё ходзіць, ходзіць ён кругом,Гамоніць громка сам з сабоюІ, стукнуўшы ў свой лоб рукою,Зарагатаў.Начная мглаНа горад трэпетны сышла;Ды доўга жыхары не спаліІ між сабою разважалі320 Аб дні мінулым.З па-за хмарПрыстаўшых золак, поўны чар,Бліснуў над ціхаю сталіцай,І не знайшоў ужо слядоўБяды ўчарашняй; баграніцайУжо было пакрыта зло.У лад ранейшы ўсё ўвайшло.Ужо на вуліцах свабодныхЗ сваёй нячуласцю халоднай330 Хадзіў народ. Чыноўны люд,

Пакінуўшы начны свой кут,На службу йшоў. Гандляр адважны,Не журачыся, адкрываўНявой аграблены падвал.На мэце меўшы страту важнуСпагнаці з бліжняга. З двароўЗвазілі чоўны.Граф Хвастоў,Паэт нябёсамі любімы,340 Ужо спяваў у вершах-гімнахНяшчасце неўскіх берагоў.А бедны, бедны мой Яўгеній...Яго здушыў няшчасцяў глум,Супроць жахлівых патрасенняўНе ўстояў розум. Грозны шумНявы і ветраў раздаваўсяЎ яго вушах. Жахлівых думМаўчліва поўны, ён блукаўся.Яго ўсё мучыў нейкі сон.350 Мінуўся тыдзень, месяц - ёнДамоў к сабе ўжо ня вяртаўся.Яго кут, поўны колісь мар,Як выйшаў тэрмін, гаспадарЗдаў ў наймы беднаму паэту.Яўгеній па набытак свойУжо не йшоў. Ён скора светуЧужым стаў. Бродзіў пехатой,На прыстані спаў; харчаваўсяЎ акно пададзеным куском.360 Старая вопратка на ёмБыла ўся ў зрыўках. Злыя дзеціКаменне кідалі ў яго.Не раз фурман, калі прымеціў,Яго сцябаў, дзеля таго,Што ён не разбіраў дарогіНіколі ўжо; як быццам ёнНе заўважаў. Яго з тых дзёнЗглушыў шум нутраной трывогі.І так ён свой няшчасны век370 Валок, ні звер, ні чалавек,Ні то ні сё, ні жыхар свету,Ні прывід мёртвы...Раз ён спаўЛя неўскай прыстані. Дні летаДа восені йшлі. Не сціхаў

Празяблы вецер. Вал пляскаўНа прыстань глуха, з нецярпеннемІ біўся ў гладкія ступені,Як чалабітнік ля дзвярэй380 Нячулых да яго судзей.Бядак прачнуўся. Было хмура:Дождж капаў, вецер выў панура,І воддаль з ім у змрок сівыПераклікаўся вартавы...Яўгеній ўскочыў; ўспомніў жываЁн жах мінулы; паспяшліваЎстаў ён; пабрыў, напяўшы слух,Астанавіўся і вакругЦіхенька стаў вадзіць вачамі390 З баязню дзікай, сам не сам.Ён апынуўся пад слупамі,Дзе новы дом. На ганку тамЗ паднятай лапай, як жывыя,Стаялі два львы вартавыя,І проста ў цёмнай вышыніНад агароджанай скалоюКумір з працягнутай рукоюСядзеў на бронзавым кані.

Яўгеній ўздрыгнуў. Праяснелі400 Ў ім страшна мыслі. Ён пазнаўІ месца, дзе патоп гуляў,Дзе хвалі хцівыя бурлелі,Бунтуючы вакол яго,І львоў, і плошчу, і таго,Хто нерухома узвышаўсяУ змроку меднай галавой,Таго, па волі тут чыёй,Над морам горад заснаваўся...Жахлівы ён ў вакольнай мгле!410 Якая дума на чале!Якая сіла ў ім укрыта!А во ў каня які агонь!Куды ты скачаш, горды конь,І дзе апусціш ты капыты?О валадар судзьбін людскіх!Ці ж ты не гэтак над бяздоннемВуздой жалезнай з беспрасонняПадняў Расію на дыбкі?

Вакол куміра ля штахетаў420 Бядак шалёны абышоў,І вочы дзікія навёўЁн на дзяржаўца палусвета.І грудзі зжаліся. ЧалоДа крат халодных прылягло,А вочы заплылі туманам,Па сэрцу перабег агонь,Зайграла кроў. Стаў хмурны ёнПрад гардалівым істуканам,Заціснуў зубы, пальцы сцяў,430 Як спанаваны моцай чорнай.«Ну, што ж, будоўнік цудатворны!»Шапнуў са злобаю лютой.«Папомніш ты!..» І ў міг стралойПусціўся бегчы. Бо здалосяЯму, што грознага цараТвар гневам раптам загараўІ павяртаўся, як бы ў злосці…І вось на плошчы ён пустойБяжыць і чуе за сабой —440 Як быццам грому грукатанне —Цяжкое, звонкае скаканнеПа бруку ў цішыні начной.І месяцам асветлен бледным,Рука прасцягшы ў вышыні,За ім імчыцца Коннік МедныНа звонка скачучым кані;І ўсю так ноч, вар’ят мой бедны,Куды ён толькі ні ўцякаў, —За ім усюды Коннік Медны450 З грукотным топатам скакаў.

І з той пары, калі, бывала,Ісці па плошчы мусіў тэй,Баязнь яму твар засмучала.Да змучаных сваіх грудзейЁн прыціскаў паспешна рукі,Як бы збаўляўся гэтак мукі.Картуз паношаны знімаў,Мутныя вочы патупляў,І ўбок сыходзіў.

460 На паўзмор’іЁсць астравок. Падчас туды

Прыстане з невадам худыРыбак у спозненую пору,Каб падвячорак свой зварыць,Або чыноўнік аглядзіць,Гуляючы ў чаўне ў нядзелю,Пустынны востраў. Не ўзраслоТам ні былінкі. На прыселлеТуды паводкай занясло470 Дамок старэнькі. Над вадоюЗастаўся ён, як чорны куст,Яго мінулаю вясноюЗвязлі на лайбе. Быў ён пустІ ўвесь разбуран. Ля парогаЗнайшлі шалёнага майго,І тут жа сіні труп ягоЎ дол закапалі дзеля Бога