Жылка)

Charles Baudelaire (1821–1867)

Traducido del francés por Уладзімір Жылка

Чалавек і мора (Бадлер

О, вольны чалавек. Заўжды любіцьмеш мора.Яно — адбітак твой; твая душа — паглянь! —Ў разгортванні валвы бясконцае прасторыІ розум твой не менш тужлівая атхлань.

Ты любіш патанаць ў яго туманныя дарогі,Ахопліваць яго істотаю сваёй,І сэрца ўласнага рассейваеш трывогіПад гэты гук жальбы някорнай і дзікой.

Абодва хітрыя, вы так маўкліва-стрымны.О, чалавек, ніхто не змераў глыб тваю!О, мора, не злічыў ніхто твой скарб інтымны!Так тайну ўкрылі вы зайздросліва сваю!

А вось між тым вякі, вякі без падзялення,Зацята йдзе ваш бой бязлітасна-люты́.Так закаханы вы у бойку і знішчэнне,О, вечна змагары й нязгодныя браты!