Таўбін)
Traducido por Юлі Таўбін
Жанчына (Гейнэ
Было ў іх каханне без меж, без дна,Ён злодзеем быў, была шлюхай яна —Як з поўным вяртаўся ён мехам —Яна памірала са смеху.
Нуда не ступала да іх на парог,Яна засынала ў яго на грудзёх,А як павялі яе ўцеху —Яна памірала са смеху.
Тады перадаў ён: «Прыйдзі да мяне,Мне горка, мне цяжка ў праклятай турме,Я клічу цябе, маю ўцеху…»Яна памірала са смеху.
А шостай задушаны быў ён пятлёй,А сёмай засыпаны быў ён зямлёй,А восьмай за чаркай ягоная ўцехаБадай не памерла са смеху.