Таўбін)

Heinrich Heine (1797–1856)

Traducido del alemán por Юлі Таўбін

Тэндэнцыя (Гейнэ

Услаўляй, поэт нямецкі,Нашу волю, каб твой спеўМарсэльезаю ўзрушыўНашы сэрцы, нашы душы.Не сьпявай, як Вэртэр, болей -Ён для Лоты ўвесь гарэў.Што пачуеш, што разважыш -Ты народу перакажашМовай зброі, мовай боек!Ты ня будзь лагоднай флейтай,Ідылічнаю душой.

Будзь літаўрам, а ня лірай.Будзь гарматай, будзь мортырай,Бі, трубі, грымі, шалей ты,Бі, трубі, грымі і ляскай,Покуль не заплыў крывёй!Толькі так сьпяваў ты нам каб, -Але помні: ўсё ў напрамку,Больш агульным, калі ласка.