Думка (Цяжкa-цяжкa жыць нa cвeцe…)
Traducido del ucraniano por Yanka Kupala
Цяжка-цяжка жыць на свецеСіраце без роду:Няма куды прыхіліцца, —Хоць з гары ды ў воду!Утапіўся б маладзенькіУ той быстрай рэчцы;Утапіўся б — цяжка жыці,І няма дзе дзецца.Ходзіць доля ў каго полем,Каласкі збірае,А мая дзесь, нягодніца,За морам блукае.Добра таму багатаму:Яго людзі знаюць;А са мною сустрэнуцца —Вокам абмінаюць.Багатага, губатагаДзяўчына шануе;З мяне, сіраты гаротнай,Смяецца, жартуе.«Ці я ж табе не прыгожы,Ці не ў цябе ўдаўся,Ці не люблю цябе шчыра,Ці з цябе смяяўся?Любі ж сабе, маё сэрца,Любі, каго знаеш,Але з мяне ты не смейся,Калі ўспамінаеш.А я пайду на край свету…На чужой старонцыЗнайду лепшую ці згіну,Як той ліст на сонцы».Пайшоў казак сумуючы —Нікога не кінуў;Шукаў долі ў чужым поліДы там і загінуў.Уміраючы, ўглядаўся,Дзе сонейка ззяе…Цяжка-цяжка уміраці,Цяжка ў чужым краі!