Глебка)

Taras Shevchenko (1814–1861)

Traducido por Пятро Глебка

Ктытароўна (Шаўчэнка

Даўно ўжо гэтае было,Яшчэ калі барцы хадзіліПа сёлах, ды дзяўчат дурылі,З народу кпілі, хлопцаў біліДы верхаводзілі сялом,Нібы гусары на пастоі;’Шчэ ў час гетманшчыны святое—Даўно ўжо гэтае было_____________У нядзелю на сяле,У карчомцы на сталеСядзелі лірнікі, ды гралі,За танец шэляг бралі.Кругом аж хмара пылу ўстала.Дзяўчаты танцаваліІ дзецюкі...—«Ну, адскакалі!Давай другі!» —«І гэты добра!»І зноўку ліры зараўлі,І зноў дзяўчаты, як сарокі,А дзецюкі, падпёршы бокі,Упрысядкі пайшлі.. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .Найлепшы з іх дзяцюк МікітаСтаіць на лаве ў шэрай свіце.Найлепшы хлопец, ды байструк,Байструк сабе, яшчэ і ўбогі,Дык і нікому да нябогі!Стаіць сабе, як той . . . .Плячыма столь ён падпірае,Ды ўсё глядзіць, і замірае,На ктытароўну. Тая ў кветках.

Як намалёвана стаіць,І на Мікіту непрыкметнаНібыта глянула. Гарыць!Гарыць Мікіта ў шэрай свіце!Шэляг ён вымаеІ за той апошні грошыкМузыку наймае,І няроўню-ктытароўнуЎ танец запрашае!!— Адчапіся, прайдзісвеце!—І зарагаталаКтытароўна, — хіба табеНаймічак не стала?—Насмяялася дзяўчынаЗ беднага Мікіты,Насмяялася пры людзях,Што ён у шэрай свіце.Будзе табе, ктытароўна!Заплачаш, нябога,За той смех свой . . . . . .Дзе-ж Мікіта?Далёка ў дарогуПайшоў сабе... З таго часуНе чуць яго стала..З таго часу ктытароўнаШтосьці заняпала..

Дадому плачачы прышла,І з плачам спаць яна лягла.І не вячэрала! Не спала,Якой лягла, такой і ўстала.Як адурэла! Што рабіць?Сама не знае! А Мікіта,Нібыта сыч, у шэрай свіцеПерад вачыма ўсё стаіць!Напасць дый годзе! Ктытароўна!У час благі з таго нароўніТы насмяялася!.. ШкадаТабе яго... Туга, нудаІ сум душу апанавалі,І ты заплакала! Чаго?Таго, што цяжка пакахалаМікіту беднага таго!

Дзіва дзіўнае на свецеЗ тым сэрцам бывае!Увечары цураецца,Ранкам зажадае!Ды так цяжка зажадае,Хоць шукаць ідзі тыНа край свету... Вось так цяперНе знаходзіць бытуКтытароўна... Хоць у воду,Абы да Мікіты ..............Спражыцеся, дзяўчаткі,Смяяцца з няроўні,Каб не было і вам таго,Што той ктытароўне!

Нібы быліна засыхала,А бацька-маці сумавалі,На прошчу ў Кіеў павялі.Святымі зёлкамі паілі,І ўсё-такі не памаглі!Праклала сцежку да магілак,Усё глядзець яго хадзіла.І сцежка стала зарастаць,Бо ўжо не здолее і ўстаць,—Дык вось што смехі нарабілі!А ён кануў, праваліўся;Быццам і не чулі,Ці быў калі? Год за годамТры гады мінулі._______________На чацверты—у нядзелюУ карчомцы на сяле,На шырокім на сталеЦіха лірнікі сядзелі;Па шэлягу бралі,Ізноў тое йгралі,Што й залетась. А дзяўчатыТаксама дробна танцавалі,Як і залетась...Тут заўзяты,У сіняй шапцы, ў жупаніне,Ў штанах чырвоных, што каліна,Упрысядкі ляціць казак,Яшчэ і прыпявае так:

Дзякуй, дзякуй, бацюхну,Дзякуй, дзякуй, матухне,Што нас здабылі!—Як нас здабывалі,Жыта рассыпаліЎночы на печы.

Гарэлкі! Мёду! Атамана!Дзе соцкі ваш? А ну! Паганы,Агідны зброд, а не грамадства!Хадзіце біцца! Ці змагацца!Бо я—барэц!Не нядзелю,Не дзве, не тры—нядзялек колькі,Як той хваробы, як той болькіЎсёй грамадой глядзеліТаго барца... Перабірае,Як той паніч... І скуль прышлоТакое гора? Ўсё сялоЗдаволіць гада сіл не мае;А ён сабе гуляе, п’е,Ды хлопцам жалю заўдаеТымі дзяўчатамі. ДзяўчатыАж панядужалі па ім:Такі прыгожы ды багаты!Ужо й не борыцца ні з кім,А так сабе гуляе,Ды вечарамі у садочакДа ктытара ўчашчае.А ктытароўна сустракае,Прыпявае, прымаўляе:— Ці не той ты Мікіта,Што з тасёмкамі світа?—Той, ён той, што ў даўні часТы насмяялася не раз;А цяпер сама да хлопцаУ садочак ходзіш,Сама яму, байстручыне,Быццам пану годзіш!Не дзень, не два ктытароўнаЎ садочак хадзіла;Не дзень, не два, быццам пану,Мікіту гадзіла.Дагадзілася дзяўчынаДа самага краюІ не ўчула!Дні мінулі,Месяцы мінаюць;Прайшло лета, прайшла восень;Прайшоў сёмы месяц, восьмы,Ужо й дзевяты настае,—Настануць беданькі твае!..........У ктытара у садочку,У яры, крыніцаПад вярбою... Да крыніцыНе вады напіцца,Ледзьве ходзіць ктытароўна—Трохі пажурыцца,Паплакаці, пагадаціЯк ёй звекаваці,Дзе ёй дзецца ад сораму,Дзе яго схаваці?..........Раз увечары зімою,У адненькай свіце,Ідзе босая па снезеКтытароўна з дзіцем.То падыйдзе да крыніцы,То зноў адступае,А з каліны, як гадзюкаБайструк выглядае!Палажыла ды на зрубеКтытароўна сынаІ пабегла... А МікітаВылез з-пад каліны,Дый укінуў у крыніцу,Як топяць шчаняты.А сам пайшоў, спяваючыСоцкаму сказаці,Каб ішоў ён з грамадоюДзіцянё шукаці.____________У нядзелечку раненькаЗбіралася грамаданька,Ды крыніцу вылівалі,Ды дзіцё тое шукалі.І дасталі твайго сына,

Ктытароўна, з багавіння!Ой няшчасную забралі.У кайданы закавалі,Спавядалі, прычашчаліБацьку-матку дакараліГрамадою асудзіліІ жывую палажыліУ труну!.. і сына з ёю!Дый засыпалі зямлёю!Слуп высокі муравалі,Каб пра дзеўку людзі зналі,Сваіх дзетак навучалі,Каб вучыліся дзяўчаткі,Раз не вучаць бацька-матка._______________Барца таго ў сяле не стала;А людзі ў Польшчы сустракаліЯкогась паніча. Пытаў:— Ці жыва, кажа, ктытароўна?Ці насміхаецца з няроўні?—Дык гэта сам ён! ПакараўЯго гасподзь за грэх і здзекіНе смерцю, не,—ён будзе жыць,І сатаною-чалавекамПа свеце будзе ён хадзіць,І вас, дзяўчатачкі, дурыцьВа векі.

Кос-Арал1848