Купала)

Taras Shevchenko (1814–1861)

Traducido del ucraniano por Yanka Kupala

Ой вы, думы, мае думы! (Шаўчэнка

Ой вы, думы, мае думы,Цяжанька мне з вамі!Нашто сталі на паперыСумнымі радкамі?..Што вас вецер не развеяўУ стэпу да астатку?Што вас гора не прыспала,Як сваё дзіцятка?..

Бо на свет вас беды на смех спарадзілі,Палівалі слёзы… Што ж не затапілі,Не вынеслі ў мора, не размылі ў полі?..Не пыталі б людзі, што ў мяне баліць?Не пыталі б, за што правлінаю долю,Чаму мне маркотна? «Нечага рабіць!» —На смех не сказалі б…

Кветкі мае, дзеці!Нашто ж я кахаў вас, нашто даглядаў?Ці заплача сэрца адно на ўсім свеце,Як я з вамі плакаў?.. Можа, і ўгадаў…Можа, знойдзецца дзявочаСэрца, кары вочы,Што над думамі заплачуць —Большага не хочу…Адну слёзку з вачэй карых —І… пан над панамі!..

Ой вы, думы, мае думы,Цяжанька мне з вамі!..

За карыя вачаняты,За чорныя бровыСэрца млела, смяялася,Вылівала мову;Вылівала як умела,За цёмныя ночы,За вішнёвы сад зялёны,За ласкі дзявочы…За стэп буйны, за магілы,Што на Украіне,Сэрца млела, не хацелаСпяваць на чужыне…Не хацела ў снезе, у лесеКазакоў грамадуЗ булавамі, з бунчукаміЗбіраць на параду…Няхай душы казацкіяНа Ўкрайне лунаюць —Там шырока, там вясёлаАд краю да краю…Нібы воля, што мінула,Днепр шырокі — мора,Стэп і стэп, равуць парогі,І магілы — горы.Там радзілася, гулялаКазацкая воля;Там татарамі ды шляхтайЗасявала поле,Засявала поле трупам,Пакуль не астыла…Спачыць легла… А тым часамВырасла магіла,А над ёю арол чорныСторажам лятае,І аб ёй жа людзям добрымКабзары спяваюць.Што тварылася, спяваюцьСляпцы-небаракі, —БО кемлівы… А я… а яТолькі ўмею плакаць,Толькі слёзы за Ўкраіну…А слова — няма ўжо…А за гора… Ды цур яму!Хто яго не знаў жа!..А надта той, хто глядзіццаНа людзей душою, —Пекла яму ў гэтым свеце,А на тым…

ЖурбоюНе наклічу сабе долі,Калі так не маю.Няхай злыдні жывуць тры дні —Я іх захаваю,Захаваю змяю лютуКаля свайго сэрца,Каб і вораг не пабачыў,Як гора смяецца…Няхай думка, як груган той,Лётае ды крача,А сэрцайка салавейкамШчабеча ды плачаЦішком — людзі не пабачаць,То й не засмяюцца…Не ўцірайце ж мае слёзы —Няхай сабе льюцца,Хай чужое паліваюцьПоле днём і ночай,Пакуль поп той не засыплеЧужым пяском вочы…Вось яно як…А рабіць што?Журба не паможа.Хто ж зайздросціць сіраціне,Карай таго, божа!

Ой вы, думы, мае думы,Кветкі мае, дзеці!Гадаваў вас, даглядаў вас,Дзе ж мне вас падзеці?На Ўкраіну йдзеце, думы! —На нашу Ўкраіну,Пад платамі, сіратамі,А я — тут загіну.З сэрцам стрэнецеся шчырымІ з словам ласкавым,Там вы знойдзеце і праўду,А йшчэ, можа, й славу…

Прывітай жа, мая маці!Мая Украіна!Маіх дзетак неразумных,Як роднага сына!