Купала)
Traducido por Янка Купала
Тарасава ноч (Шаўчэнка
Сядзіць кабзар на распуцціДы на кобзе йграе;Кругом хлопцы ды дзяўчатыЯк мак зацвітае.Кабзар грае, падпявае,Гамоніць славамі,Як маскалі, орда, ляхіБілісь з казакамі;Як збіралася грамадаУ нядзелю зранку;Як хавалі казачэнькуЎ зялёным байраку.Кабзар грае, падпявае,Аж бяда хіхоча:«Была калісь гетманшчына,Больш не ўбачаць вочы;Было калісь — панавалі,Ды болей не будзем...Той казацкай волі, славыПавек не забудзем!Украіна, Украіна!Сэрца маё, маці!Як успомню тваю долю,Сэрцайка заплача!Дзе падзелася казацтва,Чырвоны жупаны?Дзе падзелась доля-воля,Бунчугі, гетманы?Дзе падзелася? Згарэла?Ці мо затапілаСіне мора твае горы,Курганы-магілы?Маўчаць горы, грае мора,Магілы сумуюць,А над дзецьмі казацкіміПаганцы пануюць!Грай жа, мора! Спіце, горы!Гуляй, вецер, полем!Плачце, дзеці казацкія,—Такая вам доля!Ўстае хмара з-за Лімана,А другая з поля;Зажурылася Ўкраіна,Бо такая доля!Зажурылася жалобна,Як маці па сыне,Ніхто яе не ратуе...А казацтва гіне;Гіне бацькаўшчына, слава;Няма дзе ёй дзецца;Вырастаюць нехрышчоныКазацкія дзеці;Кахаюцца невянчаны;Без папа хаваюць;Запрадана жыдам вера,Ў цэркву не пускаюць!..Нібы галкі поле крыюць,Ляхі, уніятыНалятаюць,— няма камуРады даць праклятым.Абазваўся Налівайка —Не стала Краўчыны!..Выступаў казак Паўлюга —За ёю палынуў.Выступаў Тарас ТрасілаЗ горкімі слязамі:«Бедная мая Ўкраіна,Стоптана ляхамі!»…..................................…..................................…..................................…..................................Выступаў Тарас ТрасілаВеру ратаваці,Выступаў ён, арол сізы,Дый даў ляхам знаці!Выступаў жа пан Трасіла:«А годзе журыцца!А хадзем лепш, паны-брацці,З палякамі біцца!»
Не тры дні ўжо, не тры ночыБ’ецца пан Трасіла,Ад Лімана да ТрубайлаТрупам поле ўкрыла.Казачэнька ўвесь знямогся,Цяжка зажурыўся,А паганы КанецпольскіДужа ўзвесяліўся;Сабраў шляхту ўсю да гурту,Дый ну частаваці.Сабраў Тарас казачэнькаў—Парады пытаці:«Таварышы, атаманы,Браты мае, дзеці!Дайце мне якую раду,Што рабіць намецім?..Банкятуюць злыдні-ляхі,Наша безгалоўе».«Няхай сабе банкятуюць,Няхай, на здароўе!Хай, праклятыя, балююць,Пакуль сонца зайдзе,А ноч-маці дасць параду,—Казак ляха знайдзе».
Лягло сонца за гарою,Зоркі зазіялі,А казакі чорнай хмарайЛяхаў абступалі.Як стаў месяц сярод неба,Раўнула гармата;Прачнуліся панкі-ляхі,Спужаліся надта.Прачнуліся панкі-ляхіДый не паўставалі:Ўзышло сонца — панкі-ляхіПокатам ляжалі.
Чырвонаю гадзюкаюНясе Альта весці,Каб ляцелі груганы ўжоПанкоў-ляхаў есці.Груганы ўжо наляцеліЗваць паноў збудзіцца;Сабіралася казацтваБогу памаліцца.Закрумкалі груганы там,Вымаючы вочы;Заспявалі казачэнькіПесню таей ночы,—Той крывавай грознай ночы,Што славаю сталаТарасу, ўсяму казацтву,Ляхаў што прыспала.
«Над ракою ў чыстым поліМагіла чарнее;Дзе казацкая цякла кроў —Трава зелянее.Сядзіць груган на магілеДы з голаду крача...Ўспомніць казак гетманшчыну,Ўспомніць ды заплача».
Сумуючы, кабзар змоўкнуў:Штось рукі не граюць.Кругом хлопцы ды дзяўчатыСлёзанькі ўціраюць.
Пайшоў кабзар па вуліцы,З нуды як зайграе!Кругом хлопцы у прыскокі,А ён прыпявае:«Няхай будзе з груцы грэчка!Сядзьце, дзеці, у запечку,А з нуды я ды ў карчомку,А там знайду сваю жонку,Знайду жонку, пачастую,З варажбітак пажартую».