Бядуля)
Traducido por Змітрок Бядуля
Ты прыгадай, сяброў сям’я… (Шаўчэнка
Ты прыгадай, сяброў сям’я…Каб тое ліха мы не зналіНіколі больш, як вы і я3-за крат на волю выглядалі.І пэўна думалі: калі,Калі на раду, на размовуЎсе разам сойдземся ізноў мыТут на зубожанай зямлі?Ніколі, як відаць, ніколіЗ Дняпра мы разам не пап’ём!Разойдземся і разнясёмУ лес, у стэп сваю нядолю,Яшчэ паверым трохі ў волю,А потым жыць сабе пачнёмМіж людзьмі, як людзі.Покуль тое ж будзе,Любіцеся, браты мае,Украйну любіце,За гаротную старонкуГоспада маліце.І яго забудзьце, другі,І не праклінайце.І мяне ў няволі лютайЧасам прыгадайце.